" />
 
Главная arrow Военная история arrow Военная история Беларусиarrow Первая Мировая Войнаarrow Статьи и публикацииarrow  
19.11.2017
Главное Меню
Главная
О проекте
Фортификация Беларуси
Военная история
Экспедиции
Галерея
Форум
Литература
Участники проекта
Контакты
Новости
Карта Сайта
Ссылки
Скачать
Случайная фотография из Галереи:

Подготовка поля для показательного боя
Фестиваль "Эхо Великой Войны" г. Луцк, 5-6 июня 2010г.
"Эхо Великой Войны" г. Луцк, 5-6 июня 2010г. Участники мероприятия в лицах. Фото: В. Тадра, 5-6 июня 2010г.
Случайная фотография из Галереи:

Часть третья
Сооружения ПМВ между озерами Нарочь и Мядель
Сооружения ПМВ между озерами Нарочь и Мядель. Автопортрет у входа в немецкое укрытие на высоте в поле недалеко от д. Пасашки – отм. 077 Автор: В. Богданов, сентябрь 2007г.

Наши партнеры:

МІЖНАРОДНАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ “ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА – ТРАГЕДЫЯ, ГЕРАІЗМ, ПАМЯЦЬ, ПРЫМІРЭННЕ” У ПАСТАВАХ Версия для печати Отправить на e-mail
Рейтинг: / 0
ХудшаяЛучшая 
03.12.2008
Статья И.М. Прокоповича рассказывает о том как проходила международная конференция посвященная 90 летию окончания Первой мировой войны в Поставах 27-28 ноября 2008г. Статья на белорусском языке.

МІЖНАРОДНАЯКАНФЕРЭНЦЫЯ “ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА – ТРАГЕДЫЯ, ГЕРАІЗМ, ПАМЯЦЬ, ПРЫМІРЭННЕ” УПАСТАВАХ

27-28.11.2008

І. М. Пракаповіч

член Саюза пісьменнікаў Беларусі,

краязнавец, настаўнік геаграфіі СШ № 1 г. Паставы

90 год таму, 11 лістапада 1918 года, закончылася Першаясусветная, ці як яе яшчэ называюць Вялікая, вайна. Гэта гістарычная падзеязмяніла палітычную карту Еўропы, зруйнавала многія гарады і вёскі, прынеслатрагедыі ў мільёны сем’яў. Горкую чашу вайны давялося выпіць і жыхарамПастаўшчыны, бо каля двух гадоў калючы дрот падзяляў край папалам: лініяразмежавання рускіх і нямецкіх войск праходзіла праз вёскі Свілелі, Ярэва,Мажэйкі, горад Паставы, Задзеўе, Споры, Чэцверць.

З нагоды гэтай падзеі 28-29 лістапада 2008 года ўПаставах адбылося важнае і адметнае мерапрыемства – Міжнародная канферэнцыя“Першая сусветная вайна: трагедыя, гераізм, памяць, прымірэнне”, для ўдзелу ўякой прыехалі навукоўцы і даследчыкі з Санкт-Пецярбурга, Мінска, Вілейкі,Смаргоні, Мядзела. Выступалі з дакладамі і мясцовыя краязнаўцы. Ініцыятарамі іарганізатарамі правядзення форуму сталі пастаўскі райвыканкам (нам. старшынірайвыканкама А. Э. Кейзік) і пастаўскі раённы краязнаўчы музей (дырэктар Р. Л.Курачэнка).

Чаму менавіта Паставы сталі месцам правядзенняканферэнцыі? Звязана гэта з тым, што на Пастаўшчыне да нашых дзён захаваласяяшчэ шмат памятак тых трагічных падзей. Што ж адбывалася ў тутэйшай мясцовасцітады, у пачатку ХХ стагоддзя?

Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 года, каліГерманія аб’явіла вайну Расійскай імперыі. У выніку імклівага наступлення ўпачатку верасня 1915 года германскія войскі, прарваўшы фронт каля Свянцянаў,увайшлі на тэрыторыю Пастаўскага раёна. На лініі фронту атрымаўся выступнямецкай абароны. Вялікімі намаганнямі ў канцы верасня рускім войскам удалосяадцясніць нямецкую кавалерыю да лініі Паставы – воз. Нарач. У пачаткукастрычніка ў выніку жорсткіх кавалерыйскіх баёў рускія войскі занялі Паставы,але каля возера Задзеўскае сутыкнуліся з умацаванымі пазіцыямі германцаў.Дажджлівая восень і зімняя сцюжа прымусілі ворагаў прыпыніць актыўныя баявыядзеянні. Фронт стабілізаваўся з выгадай для немцаў: пад іх кантролемзнаходзіліся асноўныя камандныя вышыні Свянцянскіх град, што дазваляла сачыцьза дзеяннямі рускай арміі на Полацкай і Нарачанскай нізінах. Варта толькіпараўнаць: вышыня Паставаў – 160 метраў над узроўнем мора, а Камаяў – каля 220метраў.

Пасля зімовага зацішша, 18-28 сакавіка 1916 года рускіявойскі зрабілі спробу прарваць фронт у раёне возера Нарач – Паставы. Гэтыябаявыя дзеянні ўвайшлі ў гісторыю пад назвай Нарацкая аперацыя і вядомы як адназ самых крывавых бітваў Вялікай вайны. Адбыліся жорсткія баі паміж войскамі 21корпусу нямецкай арміі і арміяй расійскага генерала Эверта. З 18 па 26 сакавіка1916 года пры падтрымцы артылерыі рускія войскі праводзілі масіраваныянаступленні на пазіцыі германскіх войск, аднак прарваць лінію абароны так і неўдалося. На вынікі наступлення паўплывала і дрэннае надвор’е: некалькі дзёнвісеў туман, наст быў крохкі і салдаты глыбока правальваліся ў снег. А да 20сакавіка дарогі раскіслі і забеспячэнне артылерыі снарадамі замарудзілася. Хоцьрускія войскі мелі значную колькасную перавагу над немцамі, ліквідавацьСвянцянскі выступ ім не ўдалося.

Супрацьстаянне армій прывяло да таго, што вёскі Дукі іЗадзеўе былі зусім знішчаны, горад Паставы аказаўся моцна разбураным. Часткухат разабралі на ўмацаванні, частка згарэла ад страляніны. Тым жа часамразбураны і мураваны касцёл у Задзеўі. Значная частка жыхароў падалася ўбежанства. У час Нарацкай аперацыі людскія страты аказаліся вельмі вялікія:рускіх загінула каля 78 тысяч чалавек, германцаў – каля 34-40 тысяч.

Падзеі 1 сусветнай вайны ў многіх сваіх праявах дацяперашняга часу застаюцца слаба даследаванымі або зусім невядомымі. Але зкожным годам сіламі энтузіястаў-краязнаўцаў, аматараў гісторыі, прафесійныхнавукоўцаў паступова прыадчыняюцца факты геройства і побыту ў ваенна-палявыхумовах баявых дзеянняў. Пастаўская канферэнцыя ставіла мэтай звярнуць увагуграмадскасці на 1 сусветную вайну, як на глабальную Еўрапейскую трагедыю,вынікі якой з’яўляюцца і цяпер важным урокам у развіцці чалавечай цывілізацыі.Гісторыя паказвае, што калі не адбываецца асэнсавання прычын і наступстваўнейкіх трагічных падзей у грамадзянскай супольнасці, то гэта можа прывесці даіх паўтарэння у больш страшных антыгуманных формах, як гэта адбылося ў часы 2сусветнай вайны.

Канферэнцыя працягвалася два дні. У пятніцу, 28лістапада, у першай палове дня для ўдзельнікаў была арганізавана экскурсія паадметных мясцінах горада. Пасля абеду ў ваколіцах Паставаў на ўскрайку вёскіСіўцы адбылося адкрыццё помніка ахвярам 1 сусветнай вайны. Ён усталяваны намесцы могільніка, на якім знайшлі свой апошні спачын як германскія, так ірускія вайскоўцы. Помнік уяўляе сабой масіўны валун, на якім выбіты надпіс“Вечная слава погибшим воинам в годы первой и второй мировых войн”. Побач з імзахаваўся і даўнейшы знак-сімвал пахавання — невялікі драцяны крыж. Адкрыццёпомніка адбылося сціпла, але ўрачыста: ганаровая варта, ускладанне вянкоў,кароткія прамовы афіцыйных асоб, залпавыя стрэлы з аўтаматаў як даніна памяціпалеглым тут салдатам Вялікай вайны. Пасля гэтага удзельнікі канферэнцыіадправіліся ў памятную экскурсію па месцах масавых пахаванняў часоў 1 сусветнайна тэрыторыях Пастаўскага і Мядзельскага раёнаў. Шлях пралягаў праз вёскіШабаны, Нарач (былы Кабыльнік), Пронькі, Калодзіна, Гаць, Брусы, Баяры. Цікавуюэкскурсію арганізаваў і правёў вядомы мядзельскі краязнавец, аўтар кнігі праНарацкую аперацыю, Генадзь Малышаў. У час паездкі ўдзельнікі агледзелінекропалі рускіх і германскіх салдат, усклалі вянкі да помнікаў, на галінкахсосен і на крыжах магіл рускіх вайскоўцаў павязалі георгіеўскія стужкі. У часвандроўкі паміж даследчыкамі вялася зацікаўленая дыскусія па розных праблемахПершай сусветнай.

На другі дзень удзельнікі канферэнцыі прадоўжылі сваюпрацу ў зале пасяджэнняў райвыканкама, дзе сабралася даволі многа жадаючыхпаслухаць даклады і паглядзець відэаматэрыялы, якія асвятлялі розныя аспектытой Вялікай вайны. Варта адзначыць, што вынікі сваіх даследаванняў прапанаваліўвазе слухачоў не толькі прафесійныя гісторыкі, але і аматары-краязнаўцы розныхпрафесій – журналісты, настаўнікі, энергетыкі, мастакі, вайскоўцы, прычым, іхпаведамленні ні ў чым не саступалі дакладам навукоўцаў. Тэматыка і прасторавыяабсягі выступленняў былі розныя, і гэта зразумела, паколькі сама праблемаПершай сусветнай вайны з’яўляецца шматпланавай і складанай.

Шэраг заяўленых дакладаў датычылася асэнсавання вынікаў вайныў сувязі з лёсам беларускага народа і беларускай дзяржаўнасці. З імі выступілімінскія даследчыкі: Г. Ч. Лянькевіч (канд. філасофскіх навук, дацэнт Ваеннайакадэміі) “Першая сусветная вайна і праблема беларускай дзяржаўнасці”, А. Г.Семікаў (сакратар Савета па ваенна-гістарычнай рабоце Ваеннай акадэміі) “Першаясусветная вайна і гістарычная памяць беларускага народа”. У двух дакладахасвятляліся падзеі Нарацкай аперацыі ў сувязі з бітвай пад Вердэнам: Г. М.Малышаў (краязнавец, г. Мядзел) “Нарачанскае рэха Вердэну” і Ю.М. Папоў(кіраўнік грамадскага фонду “Нарач-Вердэн”, г. Мінск) “Бітва пад Вердэнам іНарацкая аперацыя”. Шэраг выступленняў выклікала павышаны інтарэс слухачоў,паколькі ў іх асвятляліся падзеі Вялікай вайны на тэрыторыі Пастаўскага раёна:У. А. Багданаў (журналіст, дырэктар рэкламнага агенства “Гальфстрым”, г. Мінск)“Вайсковыя пахаванні часоў Першай сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі:сучасны стан”, В. М. Тадра (кіраўнік інтэрнет-праекта “Крэпасць Беларусь”, г.Мінск) “Элементы доўгатэрміновай фартыфікацыі у сістэме нямецкіх абарончыхзбудаванняў 1 сусветнай вайны”, І. М. Пракаповіч (член Саюза пісьменнікаўБеларусі, настаўнік геаграфіі СШ № 1, краязнавец, г. Паставы) “Помнікі Першайсусветнай вайны на тэрыторыі Пастаўшчыны”, В. А. Грузд (навуковы супрацоўнікПастаўскага музея, г. Паставы) “Падзеі Першай сусветнай на Пастаўшчыне”, Ю. І.Пракаповіч (вучаніца 11 класа СШ № 1 г. Паставы) “Магчымасці выкарыстанняпомнікаў Першай сусветнай у турысцкіх мэтах”. Арыгінальнай тэматыкай вызначалісяпаведамленні А. У. Вавілава (доктар тэхнічных навук, прафесар, заг. кафедры СДМБНТУ, г. Мінск) пра магчымасці развіцця турызму на Пастаўшчыне, Б. Б. Цітовіча(член Саюза мастакоў Беларусі, навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчагамузея, г. Вілейка) пра музеефікацыю слядоў 1 сусветнай вайны, А. В. Рогача(начальнік Вілейскага РЭС, краязнавец, г. Вілейка) пра шлюбныя саюзы ў часвайны, У. У. Прыхача (краязнавец, г. Смаргонь) пра эпіграфічныя помнікі тыхчасоў, У. М. Лігуты (кіраўнік “Ваенна-гістарычнага цэнтра”, г. Смаргонь) правопыт арганізацыі пошукавай дзейнасці. Расійскія госці прадставілі даклады“Першая сусветная вайна і мы” - В. С. Праўдзюк (гал. рэдактар тэлебачання г.Санкт-Пецярбург) і “Героі Першай сусветнай вайны: камандзіры Чырвонай арміі іРВА – трагедыі людскіх лёсаў” К. М. Аляксандраў (канд. гістарычных навук, ст.выкладчык Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта). Акрамя гэтага расіяне паказаліўдзельнікам форуму дзве серыі шматсерыйнага дакументальнага фільма пра падзеіПершай сусветнай, здымкі якога яшчэ працягваюцца і будуць скончаны вяснойнаступнага года. Такім чынам, пастаўчане сталі яго першымі гледачамі.

Падводзячы вынікі канферэнцыі, яе арганізатар і вядучая,намесніца старшыні райвыканкама А. Э. Кейзік, выказала спадзяванне, што фактправядзення ў Паставах міжнароднай канферэнцыі і яе матэрыялы выклікаюцьрэзананс у грамадстве, звернуць увагу да падзей і памятнікаў Першай сусветнайвайны, стануць падставай для далейшых пошукаў і арганізацыі аховы ўсіх памятактой трагічнай старонкі гісторыі.

{moscomment}