" />
 
Главная arrow Военная история arrow Военная история Беларусиarrow Первая Мировая Войнаarrow Статьи и публикацииarrow  
18.11.2017
Главное Меню
Главная
О проекте
Фортификация Беларуси
Военная история
Экспедиции
Галерея
Форум
Литература
Участники проекта
Контакты
Новости
Карта Сайта
Ссылки
Скачать
Случайная фотография из Галереи:

Показательный бой
Фестиваль "Эхо Великой Войны" г. Луцк, 5-6 июня 2010г.
"Эхо Великой Войны" г. Луцк, 5-6 июня 2010г. Репетиция и проведение показательного боя. Фото: В. Тадра, 5-6 июня 2010г.
Случайная фотография из Галереи:

Редюит с капониром в горже равелина III-IV
Редюит с капониром в горже равелина между бастионами III и IV
Двухэажный редюит с капониром в горже равелина между бастионами III и IV в форме "грибка". Шляпка "грибка" - редюит, ножка "грибка" - капонир. Редюит служил для обороны с фронтальной стороны, капонир для фланговой обороны. Объект №11 на схеме сохранившихся объектов. На фотографии: внешний вид с боковой стороны. Сооружение засыпано более чем наполовину и сильно пострадало от хоздеятельности. Полностью разобрана фронтальная стена и частично разобрано верхнее перекрытие. Это позволяет наглядно устройсво сооружения. Автор: Orthodox, июнь 2008 Источник: http://www.bobruisk.org/forums/

Наши партнеры:

ПОМНІКІ ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ НА ТЭРЫТОРЫІ ПАСТАЎСКАГА РАЁНА Версия для печати Отправить на e-mail
Рейтинг: / 0
ХудшаяЛучшая 
03.12.2008
Памятники Первой мировой войны на территории Поставского района. Доклад И. М. Прокоповича на международной коференции посвященной 90 летию окончания ПМВ в Поставах 27-28 ноября 2008г. На белорусском языке.

ПОМНІКІ  ПЕРШАЙ СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ НА ТЭРЫТОРЫІПАСТАЎСКАГА РАЁНА

(ДАКЛАД НА МІЖНАРОДНАЙ КАНФЕРЭНЦЫI “ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА– ТРАГЕДЫЯ, ГЕРАІЗМ, ПАМЯЦЬ, ПРЫМІРЭННЕ” У ПАСТАВАХ 27-28.11.2008)

Ігар Пракаповіч

настаўнік геаграфіі СШ №1,

 член Саюзабеларускіх пісьменнікаў,

член Вучонага савета беларускага  геаграфічнага таварыства

Першая сусветная вайна пачалася 1 жніўня 1914 года, каліГерманія аб’явіла вайну Расійскай імперыі. У выніку імклівага наступлення ўпачатку верасня 1915 года германскія войскі, прарваўшы фронт каля Свянцянаў,увайшлі на тэрыторыю Пастаўскага раёна. На лініі фронту атрымаўся выступнямецкай абароны, які праходзіў праз Паставы, воз. Мядзел, воз. Нарач. Прычынайутварэння гэтага выступу стала вядомая аперацыя германскай арміі пад назвай “Свянцянскіпрарыў”, якая была праведзена напрыканцы лета-восені 1915 года. Тады пяцьдывізій кайзераўскіх войск уклініліся ў рускі фронт у раёне Свянцян (суч.Швянчоніс) і прымусіілі да адыходу каля дваццаці рускіх пяхотных дывізій большчым на 80 кіламетраў, а конны корпус генерала Гарнье зайшоў у глыбокі тылдзесятай рускай арміі амаль на 120 кіламетраў, перарэзаў 19 верасня чыгункуМінск – Масква ў раёне Смалявіч і заставаўся гаспадаром становішча на працягутыдня.

На ўчастку фронту паміж Дзісной і возерам Свір падзеі падчас прарыву разгортваліся наступным чынам. Наступ нямецкай арміі пачаўся 9верасня на мяжы двух рускіх франтоў – Паўночнага (глаўком генерал Рузскі) іЗаходняга (глаўком генерал Аляксееў). Праз тры дні яны захапілі станцыюНова-Свянцяны (суч. Швянчаняляй), а 14 верасня галоўныя сілы конніцы немцаў,рухаючыся на поўдзень, уварваліся трыма калонамі паміж азёрамі Нарач і Свір.Пазней былі захоплены Глыбокае і Докшыцы. Вялікімі намаганнямі ў канцы вераснярускім войскам удалося адцясніць нямецкую кавалерыю да лініі Паставы – воз.Нарач. У пачатку кастрычніка ў выніку жорсткіх кавалерыйскіх баёў рускія войскізанялі Паставы, але каля возера Задзеўскае сутыкнуліся з умацаванымі пазіцыямігерманцаў. Дажджлівая восень і зімняя сцюжа прымусілі ворагаў прыпыніцьактыўныя баявыя дзеянні. Размежаванне дзвюх армій праходзіла па населеныхпунктах Галатыльцы – Вілейты – Мікулішкі – Мажэйкі – Хацілы – Паставы –Рамелькі – Шыркі – Гутары – Гарані. У горадзе Паставы лінія фронту праходзілаад паўночнага канца вуліцы Ленінскай, каля сучаснага ільнозавода і далей навёскі Задзеўе, Споры, Параскі, Ідаліна. Фронт стабілізаваўся з выгадай длянемцаў: пад іх кантролем знаходзіліся асноўныя камандныя вышыні Свянцянскіхград, што дазваляла сачыць за дзеяннямі рускай арміі на Полацкай і Нарачанскайнізінах. Варта толькі параўнаць: вышыня Паставаў – 160 метраў над узроўнеммора, а Камаяў – каля 220 метраў.

Супрацьстаянне войск расцягнулася амаль на тры гады. Загэты час немцы здолелі стварыць вельмі моцную сістэму абароны. Да сённяшнягадня добра захаваліся лініі траншэй, якія цягнуцца двумя-трымя стужкамі зпоўначы на поўдзень уздоўж фронту. На камандных вышынях будаваліся масіўныяжалезабетонныя бліндажы – доўгатэрміновыя ўмацаваныя кропкі.

Вайна прымусіла тысячы людзей пакінуць свае родныямясціны, падацца ў бежанства. Тыя, хто застаўся, у прымусовым парадкунакіроўваліся на будаўніцтва абарончых аб’ектаў. У такіх умовах рускімі ўладамівузкакалейка Новасвянцяны-Беразвечча была заменена шырокай каляінай.

Пасля зімовага зацішша, 18-28 сакавіка 1916 года рускіявойскі зрабілі спробу прарваць фронт у раёне возера Нарач – Паставы. Гэтыябаявыя дзеянні ўвайшлі ў гісторыю пад назвай Нарацкая аперацыя і вядомы як адназ самых крывавых бітваў Вялікай вайны. Адбыліся жорсткія баі паміж войскамі 21корпусу нямецкай арміі і арміяй расійскага генерала Эверта. Непасрэдна ўПаставах супрацьстаялі 42 пяхотная дывізія немцаў і рускія 27 і 34 армейскіякорпусы пад камандаваннем генералаў Плешкова і Сірэліуса. Каля Задзеўя і Дукоўрускім войскам 1-га армейскага і 1-га сібірскага карпусоў супрацьстаялівайсковыя аддзелы 42 нямецкай пяхотнай дывізіі.

З 18 па 26 сакавіка 1916 года пры падтрымцы артылерыірускія войскі праводзілі масіраваныя наступленні на пазіцыі германскіх войск,аднак прарваць лінію абароны так і не ўдалося. На вынікі наступлення паўплывалаі дрэннае надвор’е: некалькі дзён вісеў туман, наст быў крохкі і салдатыглыбока правальваліся ў снег. А да 20 сакавіка дарогі раскіслі і забеспячэннеартылерыі снарадамі замарудзілася. Шматлікія ахвяры і ўзнікшыя складанасці прыправядзенні аперацыі вымусілі генерала Рагозу аддаць загад аб спыненнінаступлення. Хоць рускія войскі мелі значную колькасную перавагу над немцамі,ліквідаваць Свянцянскі выступ ім не ўдалося. З 26 сакавіка да 2 красавікавойскі былі адведзены за раку Мядзелка на лінію Коскі-Аўласы і адлегласць паміжперадавымі пазіцыямі армій дасягнула 2 – 7 кіламетраў.

З красавіка 1916 года актыўныя баявыя дзеянні каляПаставаў не вяліся. З лета германцы ўмацоўвалі лінію абароны, усталёўвалібетонныя бліндажы, пракладвалі вузкакалейкі да перадавых пазіцый.

Супрацьстаянне армій прывяло да таго, што вёскі Дукі іЗадзеўе былі зусім знішчаны, горад Паставы аказаўся моцна разбураным. Часткухат разабралі на ўмацаванні, частка згарэла ад страляніны. Тым жа часамразбураны і мураваны касцёл у Задзеўі. Значная частка жыхароў падалася ўбежанства, тыя ж, хто застаўся, былі вывезены немцамі ў лагер у Вільню, дземногія паўміралі ад голаду і хваробаў. У час Нарацкай аперацыі людскія стратыаказаліся вельмі вялікія: рускіх загінула каля 78 тысяч чалавек, германцаў –каля 34-40 тысяч.

З успамінаў германскага генерала Э. фон Людэндорфа: “З 18па 21 сакавіка становішча 10-й арміі было крытычным. Рускія валодалі вялікайколькаснай перавагай…Заходней Паставаў іх атака з цяжкасцю адбіта. Напружанневойскаў, якія прымалі ўдзел у гэтай аперацыі, на глыбока размытай зямлі, ухалоднае і золкае надвор’е, было вельмі вялікім. Падмацаванні, якія спешнападводзіліся намі, правальваліся ў балоце, з цяжкасцю прасоўваючыся наперад адчыгункі Вільня ─ Дзвінск. Але рускія, якім прыходзілася дзейнічвць па яшчэ меншспрыяльнай мясцовасці, чым тая, якая знаходзілася ў тыле нашых пазіцый, самівыдыхнуліся.” 

Першая сусветная вайна пакінула на Пастаўшчыне свае адметныясляды. Усе іх можна лічыць помнікамі гісторыі. Яны ўтвараюць 3 групы аб’ектаў:умацаванні на лініі фронту (доўгатэрміновыя ўмацаваныя кропкі (бетонныябліндажы) і траншэі), чыгуначныя насыпы і пахаванні (могілкі і брацкія магілы).Асобную групу памятак той Вялікай вайны ўтвараюць дакументы і рэчы, звязаныя зтагачаснымі падзеямі: ваенныя карты, фотаздымкі, успаміны, уніформа вайскоўцаў,зброя і іншае.

Паспрабуем разгледзіць некаторыя з гэтых груп большпадрабязна.

1.  Умацаванні налініі фронту. На тэрыторыі Пастаўскага раёна захаваліся вялікія комплексыабарончых збудаванняў, узведзеных у час амаль трохгадовага супрацьстаяннярускіх і германскіх войск. Яны прадстаўлены траншэямі, акопамі ідоўгатэрміновымі ўмацаванымі кропкамі (ДУКамі).

На лініі фронту германцамі былі створаны дзве, а месцаміі тры паласы абароны. Кожная паласа мела 2-3 траншэі, прыстасаваныя длястральбы са дна рова. Праз кожныя 15-30 метраў размяшчаліся траверсы. Траншэібылі накрыты стралковымі шчытамі – навесамі з бярвення, якія ахоўвалі салдат адасколкаў. На камандных вышынях будаваліся масіўныя жалезабетонныя бліндажы –доўгатэрміновыя ўмацаваныя кропкі. У асобных месцах яны ўтвараюць цэлыяўмацаваныя раёны, дзе сканцэнтравана па 20-30 такіх збудаванняў. Пры таўшчынісцен каля 50 см яны маюць досыць унушальныя памеры: ад 8 - 15 метраў даўжыні да3-5 метраў шырыні. Некаторыя поўнасцю заглыблены ў зямлю, іншыя ўзвышаюцца надмясцовасцю. Толькі на невялікім участку фронту ад Паставаў да вёскі Дукі іхналічваецца каля 25. Уся сістэма абароны была выдатна прыстасавана дамясцовасці.

Зараз у ваколіцах вёскі Задзеўе ў 2 км на захад адПаставаў, асабліва паміж азёрамі Задзеўскае і Загацце, сустракаецца вялікаяколькасць жалезабетонных бліндажоў. Гэта вялікі абарончы комплекс, адзін збуйнейшых на Пастаўшчыне. Умацаваная паласа працягнулася па высокай градзеўздоўж ракі Спарыца.

Яшчэ адзін ўмацаваны раён быў створаны германцамі каляазёр Варанец і Доўжа на мяжы з Мядзельскім раёнам. Значныя комплексы бліндажоўзахаваліся каля вёсак Свілелі, Шыркі, Споры, Параскі.

2. Чыгункі. Каб стварыць моцную сістэму абарончыхзбудаванняў, патрэбен быў час і неабходны матэрыял. Для задавальнення патрэбфронту немцы планавалі пабудаваць сістэму чыгунак. Рэшткі чыгуначных насыпаўяшчэ выдзяляюцца ў рэльефе ў некаторых мясцінах. Галоўную ролю выконвалачыгунка Вільня-Полацк і станцыя Гадуцішкі. Каля вёсак Мольдзевічы і Ярэвачыгункі веерам разыходзіліся да лініі фронту. Паўночны сектар выступузабяспечвалі два адгалінаванні: на Свілелі і на Мажэйкі.

Для забеспячэння патрэб паўднёвай часткі фронтубудавалася паўднёвая чыгунка, якая праходзіла амаль паралельна лініі фронту зМольдзевіч на Малую Вольсю, Рудзі, Мацуты, Шкіралі, Рубеж, Барадзіно. Ад гэтайПаўднёвай чыгункі ў бок лініі фронту адыходзілі адгалінаванні на Дукі, Загачча,Споры, Крэўна.

Сказаць дакладна, ці ўдалося немцам поўнасцю ўвесці ўдзеянне ўсю гэту сістэму чыгунак, сёння, бадай, не магчыма, але на нямецкайваеннай карце яны ўсе зафіксаваны.

3. Вайсковыя пахаванні. На лініі фронту і ў бліжэйшымтыле існавала шмат пахаванняў загінуўшых салдат. Частка з іх захавалася дасённяшняга дня, іншыя знішчаны незваротна. Аўтару ўдалося выявіцьмесцазнаходжанне 24 могільнікаў германскіх салдат і адной брацкай магілы рускіх.

Нямецкія могілкі маюць розны выгляд і розны станзахавання: ёсць добра ацалелыя і, нават, абгароджаныя, а ёсць і моцнапашкоджаныя ды цалкам знішчаныя. На многіх захавалася планіроўка, выдатнавыдзяляюцца асобныя магілы, на каторых маюцца бетонныя крыжы з надпісамі.Звычайна на іх ёсць прозвішчы і імёны, вайсковыя званні, нумары вайсковыхадзінак, даты смерці.

Па ступені захаванасці выяўленыя і абследаваныямогільнікі можна падзяліць на 4 групы. Да першай можна аднесці тыя некропалі,якія знаходзяцца ў адносна натуральным стане, гэта значыць, што ўздзеянне на іхз боку людзей станоўчае або мінімальнае. Гэта могілкі ў Дварчанах, Дашках,Парасках, Лапінцах, Задзеўі. Іх адносная захаванасць тлумачыццамесцазнаходжаннем у межах вёсак, або на вясковых могілках.

Другую групу ўтвараюць некропалі з цэлымі магіламі, алепашкоджанымі падмагільнымі плітамі. Яны знаходзяцца каля вёсак Свілелі, Ярэва,Дварчаны, Споры, Дуброўшчына.

Да трэцяй групы можна аднесці пахавальныя комплексы зраскапанымі магіламі. Фактычна знішчанымі з’яўляюцца нямецкія могільнікі калявозера Чэцверць, вёсак Пятроўшчына, Мажэйкі, Споркі, Ідаліна (на мяжы зМядзельскім раёнам). У пошуках вайсковых рэгалій некаторыя людзі ідуць наамаральныя, антыхрысціянскія дзеянні, раскопваючы магілы, раскідваючы косці,чарапы. Гэта антыгуманныя, злачынныя дзеянні. Аднак фактычна закон непарушаецца, бо для дзяржаўных органаў гэтыя аб’екты не існуюць.

Чацвертую групу ўтвараюць некропалі, якія знішчаны і ўжоне маюць прыкмет пахаванняў. Сюды можна аднесці могільнік каля вёскі Дукі, якібыў разбураны ў час будаўніцтва аэрадрома каля Паставаў; могільнік у вёсцыСіўцы, ад якога засталося толькі некалькі кавалкаў бетонных пліт і гнуты здроту крыж; могільнік у вёсцы Лапінцы, пахаванні з якога ў ІІ сусветную вайну быліперавезены ў Кабыльнік; могільнік у Ярэве, які быў зруйнаваны пры будаўніцтвемайстэрань. Варта зазначыць, што мясцовымі жыхарамі ў Ярэве на месцы былыхпахаванняў нядаўна ўсталяваны крыж з надпісам.

Звычайна могільнікі германскіх салдат маюць правільнуюпланіроўку з размешчаным у цэнтры абеліскам. Такія помнікі захаваліся ўДварчанах, Чэцверці, Ідаліне, Лапінцах. Надмагільныя пліты маюць розныя формы.Пераважаюць квадратныя ў плане бетонныя формы з упісаным у сярэдзіну крыжам.Таксама часта сустракаюцца адлітыя з бетону крыжы з надпісамі. Зрэдкутрапляюцца і іншыя формы надмагільных помнікаў і пліт. 

Абсалютная большасць некропаляў не даглядаецца,знаходзіцца ў дзікім стане.

4. Дакументы. Каштоўная інфармацыя пра падзеі Вялікайвайны на Пастаўшчыне ўтрымліваецца ў рознага роду дакументах: паперах,фотаздымках, успамінах. На жаль, такіх матэрыялаў па нашаму рэгіёну сабранамала. Праблема палягае ў тым, што зборам інфармацыі амаль ніхто мэтанакіраванане займаўся. У выніку некаторыя магчымасці пошуку ўжо страчаны. Не засталосянепасрэдных сведкаў тых падзей і мы вымушаны карыстацца толькі тым, што былозафіксавана раней. Так, нядаўна ў польскім друку ўдалося знайсці ўспаміныВалерыі Лазікевіч-Лубнеўскай, якая нарадзілася ў 1903 годзе ў вёсцы Дукі і насвае вочы бачыла пачатак вайны на Пастаўшчыне.

Апошнім часам выдадзена шэраг фотаальбомаў, якіязмяшчаюць старыя фотаздымкі, у тым ліку і з відамі паселішчаў Пастаўскага раёначасоў 1 сусветнай вайны. На іх адлюстраваны Лынтупы, Камаі, Ярэва і некаторыяіншыя.

Памяткі першай сусветнай вайны з’яўляюцца напамінам абтых трагічных падзеях у гісторыі чалавецтва і таму патрабуюць ашчадных адносіні аховы.

{moscomment}