" />
 
Home arrow Military Historyarrow First World Wararrow Статьи и публикацииarrow  
Вторник, 12 Декабрь 2017
Main Menu
Home
About Project
Fortifications of Belarus
Military History
Expeditions
Gallery
Forum
Library
Members
Contact Us
News
Sitemap
Links
Download
Random Image from our Gallery

Сморгонь - реконструкция боя
Военно-историческая реконструкция ПМВ в Сморгони 10 сентября 2011
Военно-историческая реконструкция ПМВ в Сморгони 10 сентября 2011, проведение боя. Фото: В. Богданов
Случайная фотография из Галереи:

Сморгонь: перед парадом
Сморгонь: бивак в городском парке
Военно-историческая реконструкция ПМВ в Сморгони 10 сентября 2011, парад участников и бивак в городском парке. Фото: В. Тадра

Наши партнеры:

Latest News
Latest posts on the forum
МАГЧЫМАСЦІ ВЫКАРЫСТАННЯ ПОМНІКАЎ 1 СУСВЕТНАЙ ВАЙНЫ Ў ЯКАСЦІ ТУРЫСТЫЧНЫХ АБ’ЕКТАЎ Print E-mail
User Rating: / 0
PoorBest 
Среда, 03 Декабрь 2008
There are no translations available

Возможности использования памятников Первой мировой войныв качестве туристических объектов. Доклад Юлии Прокоповича на международной коференции посвященной 90 летию окончания ПМВ в Поставах 27-28 ноября 2008г. На белорусском языке.

МАГЧЫМАСЦІВЫКАРЫСТАННЯ

ПОМНІКАЎ 1 СУСВЕТНАЙВАЙНЫ Ў ЯКАСЦІ ТУРЫСТЫЧНЫХ АБ’ЕКТАЎ

(ДАКЛАДНА МІЖНАРОДНАЙ КАНФЕРЭНЦЫI “ПЕРШАЯ СУСВЕТНАЯ ВАЙНА – ТРАГЕДЫЯ, ГЕРАІЗМ, ПАМЯЦЬ,ПРЫМІРЭННЕ” У ПАСТАВАХ 27-28.11.2008)

Юлія Пракаповіч

вучаніца 11 класа

ДАСШ № 1 г. Паставы

Апошнім часам турыстычныя аўтобусы сталі неад’емнайчасткай краявідаў Пастаўшчыны. Правядзенне міжнароднага фестывалю “Звіняцьцымбалы і гармонік”, рэспубліканскага Свята беларускага пісьменства ў 2006годзе, ідэя і рэалізацыя праекта з сядзібай беларускага Дзеда Мароза – ЗюзіПаазёрскага стварылі раёну імідж прывабнага турыстычнага рэгіёна. Арэканструкцыя гістарычных аб’ектаў у саміх Паставах зрабіла горад адным зпрыгажэйшых населеных пунктаў Беларусі.

Аднак турысцкі патэнцыял Пастаўшчыны выкарыстоўваеццапакуль што ў нязначнай ступені. Адным з перспектыўных напрамкаўтурысцка-экскурсійнага развіцця раёна можа стаць уключэнне ў маршруты аб’ектаў,якія звязаны з падзеямі 1 сусветнай вайны. Несумненна, аматараў падарожжаўпрывабяць комплексы нямецкіх умацаванняў на лініі фронту, некропалі салдат,якія загінулі і пахаваны на тутэйшай зямлі, вайсковая атрыбутыка таго часу.

Для ўключэння гэтых аб’ктаў у турыстычныя маршрутыпавінны быць створаны адпаведныя ўмовы. Зразумела, што, па-першае, павіненіснаваць добры пад’езд да іх, каб турыстам не даводзілася трэсціся па палявойдарозе і не глытаць пыл. Па-другое, удзельнікам экскурсіі трэба гарантавацьбяспеку знаходжання на месцах былых баёў, бо хоць і мінула шмат часу паслявайны, але, не выключана, што ў зямлі знаходзіцца яшчэ шмат выбуховых рэчаў.Таму патрэбна папярэдняе дэталёвае вывучэнне аб’ектаў і прылягаючых да іхтэрыторый. Па-трэцяе, правядзенне экскурсій на лакальных участках былога фронтупавінна быць забяспечана суправаджэннем гістарычнымі матэрыяламі з дробнымідэталямі, якія датычацца менавіта гэтай мясцовасці. І вельмі добра, калі такаяінфармацыя будзе засноўвацца на канкрэтных фактах, асобах, з’явах. Таксамапажадана, каб вызначаны геаграфічны раён меў не толькі аб’екты 1 сусветнайвайны, але і іншыя прыродныя, гістарычныя, культурныя каштоўнасці, якія бвыклікалі цікавасць у падарожнікаў. Ну і, зразумела, мясцовасць павінна быцьнейкім чынам акультурана і прыстасавана для знаходжання на ёй групы людзей.

Зыходзячы з гэтых крытэрыяў, на тэрыторыі Пастаўскагараёна перспектыўнымі выглядаюць два ўчасткі фронту, якія б маглі ў бліжэйшайбудучыні стаць прывабнымі турыстычнымі Мекамі. Я маю на ўвазе тэрыторыю, якаяляжыць на захад ад Пастаў паміж вёскамі Дукі і Задзеўе, а таксама ўзгоркі паміжазёрамі Варанец і Доўжа. Першы ўчастак фронту працягнуўся з поўначы на поўдзеньуздоўж возера Задзеўскае і ракі Спарыца. Ён уяўляе сабой пярэдні край абароныгерманскіх войск. На сённяшні дзень тут захавалася ў даволі добрым стане калядваццаці жалезабетонных дотаў, якія працягнуліся ланцужком па даволі высокайградзе. Формы і памеры гэтых агнявых кропак вельмі розныя: некаторыя ўзвышаюццанад паверхняй, іншыя ў рэльефе амаль не заўважаюцца, бо заглыблены ў зямлю.Агляд гэтага комплексу ўмацаванняў можа пачынацца з вёскі Задзеўе і заканчваццаў вёсцы Дукі. Раней каля Дукоў існаваў даволі вялікі могільнік германскіхсалдат, але ён быў знішчаны ў час будаўніцтва аэрадрому.

Разам з памяткамі 1 сусветнай вайны ў гэтай мясцовасціёсць і шэраг іншых цікавых аб’ектаў. Да іх варта аднесці гарадзішча Х-ХІІІстагоддзяў у вёсцы Задзеўе, рэшткі селішча на ўзбярэжжы возера, падмурак былогакасцёла, на месцы якога зараз усталяваны крыж і побач знаходзяцца магілысвятароў. Вельмі маляўніча выглядае панарамі возера Задзеўскае з прыгожымастраўком пасярэдзіне. Побач з вёскай ёсць дзікае багністае Казлюкова балота,або як яго яшчэ завуць Вычэрэбуна, з якім звязаны таямнічыя легенды. Рамантычнуюлегенду расказваюць і пра жыхарку Задзеўя Мальвіну, якая арандавала возера ўпана Грабоўскага... Пра вёску Задзеўе і ваколіцы Ірынай Заяц і ІгарамПракаповічам напісана кніга. Яе матэрыялы могуць стаць асновай для распрацоўкіэкскурсійнага маршрута.

Другі перспектыўны турыстычны раён на лініі фронту 1сусветнай вайны – гэта высокія грады з вялікім комплексам германскіхумацаванняў паміж азёрамі Варанец і Доўжа. Асноўная іх частка знаходзіцца ўдаволі добрым стане і фактычна ўжо зараз можа выкарыстоўвацца ў турысцкіхмэтах. Прывабнай асаблівасцю гэтага раёна з’яўляецца яго размяшчэнне побач зшашой Вільня-Полацк і наяўнасці шэрагу іншых цікавых прыродных і гістарычныхаб’ектаў.

Каб патрапіць туды, трэба з аўтамагістралі каля вёскіІдаліна звярнуць у бок Пятроўшчыны і на павароце на Язы, адкуль, дарэчы, былародам маці вядомага беларускага пісьменніка Уладзміра Дубоўкі, каля адметнагамураванага бліндажу падняцца ўверх па схілу ўзгорка. Перад вачыма адкрыеццазахапляльнае відовішча: глыбока ўнізе – пяшчотны блакіт вады, а абапал –зеляніна хвояў і зараснікаў арэшніку. Гэта возера Варанец – любімае месцаадпачынку многіх вандроўнікаў. Летам на яго паўночным беразе вырастае вялікі ішумны палатачны гарадок. Возера прываблівае сваёй прыроднай маляўнічасцю і празрыстасцювады. Яно мае амаль правільную круглую форму і вялікую глыбіню, што ўспалучэнні з высокімі берагамі стварае запамінальны краявід.

У ваколіцах Варанца акрамя германскага комплексуўмацаванняў знаходзяцца рэшткі былой панскай сядзібы і растуць рэдкія расліны,што засталіся на месцы былой агранамічнай школы. У пачатку ХХ стагоддзя калявозера знаходзілася цудоўнай прыгажосці капліца-пахаванне былога ўладальнікамястэчка Манькавічы, аднаго з аўтараў вядомай гістарычнай кнігі “Материалы поистории и географии Дисненского и Вилейского уездов Виленской губернии. 1896г.”, князя Уладзіміра Друцкага-Любецкага. Яна была зроблена з чорнага базальтуі аздоблена каштоўнымі металамі і ўпрыгожаннямі, якія па загаду князевай жонкіпрывозіліся з Францыі. Капліца разбурана немцамі ў першую сусветную вайну, азабальзамаванае цела князя выкінута ў суседняе возера Доўжа.

Возера Доўжа таксама цікавы прыродны аб’ект і сама назваадлюстроўвае яго адметнасць: пры агульнай даўжыні каля 5 кіламетраў вадаём маенайбольшую шырыню усяго 420 метраў. Азёрная катлавіна утворана адным зледавіковых языкоў у час паазерскага зледзянення каля 20 – 15 тысяч гадоўназад.

Недалёка, каля вёскі Пятроўшчына знаходзяцца рэшткібылога могільніка германскіх салдат. На жаль ён таксама пашкоджаны: частковакар’ерам, з якога бралі пясок на падсыпку дарогі, часткова – раскапаны людзьмі.У Манькаўскім лесе на перасячэнні дарог, якое мае тутэйшую назву “Крыжоўкі”,знаходзіцца помнік белага колеру. На гэтым месцы 26 мая 1944 года адбыўся бойпаміж партызанамі атрада імя Суворава і нямецкай калонай з абозам прадуктаў ібоепрыпасаў.

Нават просты пералік вартых увагі экскурсійных аб’ектаўгэтага раёна сведчыць пра яго вялікі турыстычны патэнцыял, які можа быцьзадзейнічаны ў самы бліжэйшы час.

З іншых памятак 1 сусветнай вайны цікавасць выклікаюцьсалдацкія некропалі. Верагодна, аб’ектамі масавага турызму яны не будуць, авось індывідуальныя туры, асабліва з нямецкага боку, могуць атрымаць развіццё.Але каб гэтыя некропалі паказваць, асабліва германскія, трэба вызначыцца з іхстатусам і арганізаваць хоць элементарную ахову і ўпарадкаванне.

{moscomment}